У Менску адкрываецца крама мэблі з таварамі IKEA
16- 23.03.2025, 22:24
- 16,406

Але ёсць нюанс.
У Prizma на станцыі метро "Партызанская" адкрыецца "адная з самых вялікіх у краіне" крамаў беларускай сеткі Swed House, у якой нібыта прадаюцца тавары брэнда IKEA, які пайшоў з беларускага рынку ў пачатку вайны ва Украіне.
Аб гэтым піша Myfin.by са спасылкай на кампанію-дэвелапера "Сігмаполюс". Паведамляецца, што новая крама Swed House прапануе тавары IKEA і вырабы ўласнай вытворчасці ад фабрык, якія раней супрацоўнічалі са швэдскім брэндам.
«Усе тавары будуць вытрыманыя ў стылі мінімалізму і адпавядаць высокай якасці вядомай маркі», – паведамляе кампанія, дапаўняючы, што на ўсе пазіцыі застануцца даступныя цэны.
У ГЗЦ разлічваюць, што з новай крамай напаўняльнасць перавысіць 84%, а гэта «адзін з самых высокіх паказчыкаў у гісторыі гандлёвай нерухомасці ў Менску».
Пасля сыходу IKEA і Jysk з расейскага і беларускага рынкаў кампанія «Мэрдэм», уладальнік беларускага брэнда Swed House, вельмі хутка разабралася з новай кан'юнктурай. Яна звязалася з вытворцамі прадукцыі, якія выраблялі яе для IKEA, і пачала рабіць такую ж прадукцыю, але ўжо пад уласным брэндам. Так бы мовіць, «тавары-аналагі».
У размове з «Белсатам» прадстаўнікамі кампаніі «Мердэм» у 2023 годзе падкрэслівалі, што тавары пад брэндам Swed House не з'яўляюцца таварамі з IKEA, як часта сцвярджаюць шыльды на саміх крамах. Гэта значыць «нейкія нязначныя адрозненні ў іх усё ж ёсць, але, не ведаючы падрабязнасцяў, пакупнік не адрозніць адразу тавар Swed House ад тавару «IKEA».