25 сакавiка 2025, aўторак, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

А Вова слухае, ды есць

1
А Вова слухае, ды есць

Перамоўныя «дасягненні» аб Украіне застаюцца толькі на паперы.

Пакуль перамоўныя «дасягненні» Трампа аб Украіне застаюцца толькі на паперы. Фактычна не падпісанай і нават па-рознаму прачытанай.

Кіеў і Вашынгтон уважаюць папярэднія расейска-ўкраінскія дамоўленасці 30-дзённым мараторыем на ўдары па энэргетычнай і іншай цывільнай інфраструктуры, а Масква - толькі па энэргетычнай без усялякіх там «і».

Бакі працягваюць абменьвацца ўдарамі з паветра, абвінавачваючы адзін аднаго (як пры нядаўнім абстрэле газаразмеркавальнай станцыі ў Суджы).

А ў ноч на 23 сакавіка расейцы нанеслі ўдар па жылых дамах Кіева. Дасталася і прыватнаму сектару ля сталіцы - Баршчагаўцы.

Мэр Клічко, паведаміў, што пацярпелі мінімум 7 чалавек. Пазней стала вядома аб двух загінулых. Пашкоджаныя жылыя дамы, узніклі пажары. Двое людзей пацярпелі ў Бучанскім раёне Кіеўскай вобласці.

Уначы 23 сакавіка трасе ў Растоўскай вобласці праз атаку БПЛА загарэўся аўтамабіль, загінуў чалавек.

Раніцай закрылі аэрапорты Саратава і Валгаграда.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках