25 сакавiка 2025, aўторак, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папа Рымскі Францішак упершыню за пяць тыдняў з'явіўся на публіцы

3
Папа Рымскі Францішак упершыню за пяць тыдняў з'явіўся на публіцы

У гонар гэтага на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане людзі зладзілі танцы.

Папа Францішак у нядзелю ўпершыню за больш чым пяць тыдняў з'явіўся на публіцы, памахаўшы рукой з балкона рымскай лякарні Джэмелі, перш чым пакінуць установу, піша Reuters.

На плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, дзе на экране транслявалі першае за доўгі час з'яўленне Папы, людзі зладзілі танцы.

Францішак памахаў рукой і падняў вялікі палец уверх, перш чым дабраславіць натоўп, які сабраўся ля рымскай лякарні Джэмэллі. Пасля кароткага выступу вярнуўся ў сваю бальнічную палату.

Папа заклікаў да «неадкладнага спынення агню» ў сектары Газа, і каб «знайшлася мужнасць аднавіць дыялог». Акрамя таго, заявіў, што рады таму, што Арменія і Азербайджан узгаднілі канчатковы тэкст мірнай дамовы.

«Гэтыя тыдні былі складанымі для 88-гадовага пацыента, які змагаецца з двухбаковай пнеўманіяй. Медыцынскія справаздачы не прымяншаюць сур'ёзнасць яго стану, перанесеныя ім крызісы або складанасць яго клінічнай карціны», - паведамілі ў Ватыкане.

Там мяркуюць, што са сваёй бальнічнай палаты Папа Францішак нагадаў - кожнае імгненне жыцця каштоўнае і ў кожны час яго могуць забраць у нас.

Нагадаем, пантыфік трапіў у шпіталь 14 лютага, яго непакоілі праблемы з дыханнем, пазней высветлілася, што ў яго двухбаковая пнеўманія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках