25 сакавiка 2025, aўторак, 15:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ой-ой, горача! У мяне тут акно адчыненае, і аж твар загарэўся»

5
«Ой-ой, горача! У мяне тут акно адчыненае, і аж твар загарэўся»

Слуп агню на нафтабазе «Каўказская» шакаваў расейскіх пажарных.

На расейскай станцыі «Каўказская» (Краснадарскі край) ужо 5-ы дзень гарыць нафтабаза «Нафтатранс», якая трапіла пад украінскі ўдар. Уначы там прагрымеў наймацнейшы выбух праз разгерметызацыю чарговага рэзервуара. Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

Нафтабаза трапіла пад удар Украіны яшчэ ў сераду, 19 сакавіка. Дагэтуль там не могуць патушыць пажар. Наадварот, уначы ён разгарэўся з новай сілай, магчыма, праз разгерметызацыю яшчэ аднаго рэзервуара з нафтапрадуктамі.

Відавочцы ўначы назіралі вялізны слуп агню над «Нафтатрансам». Момант выкіду знялі на відэа пажарныя, якія знаходзіліся побач з палаючым аб'ектам.

«О, пайшло… Скажыце, няхай ідуць! Увага ўсім, выкід, адбыўся выкід. Ой-ой-ой, горача! Усім адысці на бяспечную адлегласць! У 400 метрах пячэ. Вось гэта б зараз заехалі па 10 машын! Ты паглядзі, проста дзень (светла, як удзень - рэд.)! А што з іншымі рэзервуарамі? (...) У мяне тут акно адчыненае, і аж твар загарэўся», - казалі за кадрам пажарныя.

Судзячы з усяго, патушыць базу ўжо не атрымаецца. Ёй дадуць цалкам выгараць. Відавочцы паведамляюць, што «Нафтатранс» фактычна спыніў сваё існаванне.

Уладальнікам давядзецца аднаўляць яго з нуля або пахаваць праект. Паводле звестак журналістаў, на момант нападу нафтабаза была запоўненая «пад завязку» нафтапрадуктамі. Яна складаецца з 5 рэзервуараў, кожны аб'ёмам 20 тысяч кубаметраў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках