Беларусам паставілі «важную задачу» да канца сакавіка
1- 23.03.2025, 15:59
- 6,890

У гэты перыяд узрастае колькасць ДТЗ.
У прэс-службе МУС 23 сакавіка звярнуліся да ўсіх беларусаў з просьбай гарантаваць бяспеку дзяцей, якія пайшлі на вясновыя вакацыі. У міністэрстве нагадалі, што менавіта ў гэты перыяд узрастае колькасць ДТЗ і здарэнняў.
«Без нагляду значна ўзрастаюць рызыкі, звязаныя з іхнім здароўем і нават жыццём. У гэты перыяд фіксуецца павелічэнне колькасці няшчасных выпадкаў, у тым ліку праз грэбаванне ПДР і правіламі паводзін на аб'ектах чыгункі», - канстатаваў начальнік аддзела ГУАПП МУС Аляксандр Блізнюк.
У сувязі з надыходам небяспечнага перыяду ў МУС нагадалі, што школьнікі таксама могуць патрапіць у непрыемнасці, калі звяжуцца са злачынцамі, якія займаюцца нарка- і кіберзлачынствамі.
«Распаўсюджанымі правапарушэннямі на вакацыях таксама з'яўляюцца крадзяжы, распіццё спіртных напіткаў і знаходжанне на вуліцы ўначы без суправаджэння дарослых», - удакладнілі ў ведамстве.
У МУС заклікалі «дарослых» беларусаў выканаць «важную задачу» - устанавіць кантроль за дзецьмі і падлеткамі. У ведамстве мяркуюць, што бацькі павінны сачыць за актыўнасцю дзяцей у сацыяльных сетках, а таксама цікавіцца «колам стасункаў, у тым ліку віртуальным».
У якасці метаду такога кантролю сілавікі назвалі «даверлівую атмасферу», якая дапаможа пазбегнуць нечаканасцяў.