УСУ ліквідавалі ў Херсонскай вобласці роту расейцаў
1- 23.03.2025, 16:37
- 4,960

Па акупантах адпрацавала авіяцыя.
Украінская авіяцыя нанесла ўдар па зводнай роце расейцаў на часова акупаванай тэрыторыі Херсонскай вобласці. Рота забяспечвала пераправу для варожых сіл.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Генштаб УСУ.
Паветраныя сілы УСУ 21 сакавіка знішчылі зводную роту забеспячэння пераправы 205-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады РФ у акупаваных Дняпранах Херсонскай вобласці.
выніку паражэння знішчаныя варожыя плыўсродкі, вайсковая маёмасць і дапаможнае памяшканне, запоўненае тэхнічнымі сродкамі.
«Знішчэнне пералічанага не дазваляе супраціўніку весці баявыя дзеянні супраць украінскіх падраздзяленняў у гэтым раёне», - гаворыцца ў паведамленні Генштаба УСУ.