«Гэта вельмі ўсё небяспечна»
10- 23.03.2025, 18:02
- 15,280

Украінка расказала пра «фільтрацыю» пры ўездзе ў Беларусь.
Украінская сям'я сутыкнулася з цяжкасцямі на мяжы Беларусі і Польшчы праз падабайкі ў сацсетках. На памежным кантролі беларускія сілавікі правялі праверку тэлефона жанчыны і знайшлі падабайкі, якія яна пакінула пад антываеннымі публікацыямі ў 2022 годзе. Пра гэта жанчына расказала ў TikTok. Увагу на ролік звярнуў тэлеграм-канал «Мая Краіна Беларусь».
Жанчына падзялілася сваімі перажываннямі:

- Я дзякую Богу, што мяне яшчэ не арыштавалі за гэтыя падабайкі. Мы сустрэлі чалавека, у якога жонку арыштавалі.
Яна таксама адзначыла, што сітуацыя ў краіне выклікае сур'ёзныя апасенні:
- Правяраюць тэлефоны, фільтраванне. За падабайкі нейкія вельмі кепскія могуць арыштаваць, і вы страціце сям'ю.
Пасля адмовы ва ўездзе ў Беларусь сям'я звярнулася па дапамогу да польскіх уладаў, якія надалі ім паўторную абарону. - Мы шукаем жыллё. Пакуль у нас усё стабільна, нармальна, - дадала жанчына.