Нямецкая біятланістка ў драматычным стылі стала пераможцай сезона Кубка свету
8- 23.03.2025, 18:12
- 8,296

Неймаверная развязка патрапіла на відэа.
Нямецкая біятланістка Францыска Пройс здабыла Кубак свету сезона-2024/25, піша «Зеркало Недели».
31-гадовая немка пасля заключнай гонкі сезона (мас-старт) у Нарвегіі апярэдзіла францужанку Лу Жанмано.
Жанмано лідаравала ў гонцы, але на адным з фінальных паваротаў упала і прапусціла наперад не толькі Францыску Пройс, але і Эльвіру Эберг.
Перамога ў гэтай гонцы магла б прынесці Жанмано трыумф у агульным заліку Кубка свету.
Такім чынам, Пройс упершыню ў кар'еры перамагла ў агульным заліку Кубка свету. Пройс з'яўляецца двухразовай чэмпіёнкай свету, бронзавай прызёркай Алімпійскіх гульняў і чэмпіёнкай Еўропы.
😢 Que c'est terrible pour Lou Jeanmonnot !
— Eurosport France (@Eurosport_FR) March 23, 2025
La Française chute en toute fin de parcours et doit malheureusement se contenter de la 2ème place du classement de la coupe du monde, derrière Franziska Preuss#ChaletClub #Biathlon pic.twitter.com/1ZEET9HBIw