Польшча ўзмоцніць ахову найважнейшых участкаў мяжы з Беларуссю
1- 23.03.2025, 21:49
- 1,646

Праз якія растуць гібрыдныя пагрозы.
Ва ўрадзе Польшчы анансавалі планы ўзмацніць патруляванне на польска-беларускай мяжы праз рост гібрыдных пагроз.
Як паведамляе RMF24, пра гэта заявіў міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семаняк.
У польскім урадзе плануюць узмацніць патруляванне польска-беларускай мяжы яшчэ 1500 памежнікамі. Іх хочуць размясціць на ўчастках мяжы, якія лічацца зонамі найбольшай рызыкі з пункту гледжання нелегальнай міграцыі і гібрыдных пагроз.
Міністр адзначыў, што першыя 500 дадатковых памежнікаў далучаць да патрулявання сёлета, яшчэ тысячу - з наступнага года.