Мэр Вашынгтона абвясціла 25 сакавіка Днём Волі Беларусі ў сталіцы ЗША
4- 24.03.2025, 10:09
- 2,946

Мюрыел Баўзер заявіла пра агульныя каштоўнасці з беларусамі.
Днём Волі Беларусі ў сталіцы ЗША афіцыйна абвясцілі 25 сакавіка 2025 года мэр Вашынгтона (акруга Калумбія) Мюрыел Баўзер. Пра гэта сведчыць падпісаны палітыкам дакумент, піша «Позірк».
Баўзер адзначыла ў дакуменце, што ў Дзень Волі «асобныя беларусы і цэлыя супольнасці аддаюць даніну павагі сваёй культурнай спадчыне і выступаюць за дэмакратыю, справядлівасць і фундаментальныя правы кожнага чалавека».
«Беларускія традыцыі і звычаі ўзбагачаюць грамадскае жыццё нашай супольнасці, спрыяюць культурнай разнастайнасці і надаюць яркасць і самабытнасць акрузе Калумбія. Мы падзяляем універсальныя прынцыпы свабоды, самакіравання і чалавечай годнасці, усё гэта каштоўнасці, якія натхняюць людзей ва ўсім свеце на дасягненне справядлівага і дэмакратычнага грамадства», - гаворыцца ў дакуменце.
