У Маскве ў машыне згарэў беларус
2- 24.03.2025, 10:44
- 5,740

Гэта было не ДТЗ, але ў выніку пашкоджаны два грузавыя аўтамабілі.
У пасёлку Сасенскае, які знаходзіцца ў межах Масквы, загарэлася фура. Яе кіроўца, на жаль, загінуў.
Гэта здарылася на стаянцы грузавых аўтамабіляў, паведаміла пракуратура Масквы. Пасля таго як машына была патушаная, у салоне знайшлі цела кіроўцы. Крыху пазней стала вядома, што гэта 60-гадовы грамадзянін Беларусі.
Агонь перакінуўся на суседнюю фуру. У выніку быў пашкоджаны яшчэ адзін грузавік.
Прычына ўзгарання пакуль не вядома. Яна будзе ўстаноўленае па выніках пажарна-тэхнічнай экспэртызы.