Трамп пачаў змагацца са сваімі партрэтамі
18- 24.03.2025, 11:33
- 7,472

Прэзідэнт ЗША заявіў, што ягоны партрэт у Капітоліі штата Каларада быў "наўмысна скажоны".
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сваёй сацсетцы Truth Social, што ягоны афіцыйны партрэт, які дапоўніў галерэю партрэтаў амерыканскіх прэзідэнтаў у Капітоліі штата Каларада, быў "наўмысна скажоны".
Трамп заявіў, што аўтар гэтай карціны раней напісала "цудоўны" партрэт экс-прэзідэнта Барака Абамы, але "мабыць, страціла свой талент з узростам".
Са слоў Трампа, жыхары Каларада скардзяцца на ягоны партрэт. Прэзідэнт заклікаў губернатара Каларада Джарэда Поліса (якога ён назваў у допісе "радыкальным левым") прыбраць партрэт.