Расея вярнула ў Беларусь партыю бэльгійскага корму для катоў
- 24.03.2025, 11:42
- 3,196

Што з ім не так?
У Пскоўскай вобласці Расеі не прайшлі ветэрынарны кантроль 4,2 тоны кармоў для катоў і сабак, якія ўвезлі з Беларусі. Падрабязнасці паведамляе Рассельгаснагляд.
Спецыялісты ведамства ўстанавілі парушэнне ліста Рассельгаснагляду. Размова ідзе аб пастаўцы з прадпрыемства Бэльгіі кармоў для катоў і сабак з утрыманнем ялавічыны і ягняціны.
На тавар быў ветэрынарны сертыфікат Бэльгіі, выдадзены ў 2025 годзе, гэта значыць у перыяд прыпынення з 20 студзеня сертыфікацыі ўсіх успрымальных да яшчуру жывёл і ўсёй падкантрольнай дзяржаўнаму ветэрынарнаму нагляду прадукцыі, атрыманай ад гэтых жывёл, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Еўразвязу ў Расею. Мера была ўведзеная ў сувязі з рэгістрацыяй яшчуру на тэрыторыі ЕЗ.
Як удакладнілі ў Рассельгаснаглядзе, перамяшчэнне кармоў па мытнай тэрыторыі ЕАЭС забаранілі. Аформлены акт аб вяртанні грузу, пасля чаго тавар вернуты ў Беларусь.