За два дні чарга легкавікоў на ўезд у Польшчу павялічылася амаль удвая
1- 24.03.2025, 11:50
- 2,050

Дазволу на ўезд чакаюць 1 025 аўтамабіляў і 35 аўтобусаў.
У Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі паведамілі, што за выхадныя дні чарга легкавога транспарту на ўезд у Польшчу павялічылася амаль удвая.
Перад адзіным даступным для легкавікоў польскім пунктам пропуску "Тэрэспаль" (Берасце) у чарзе знаходзяцца 1 025 аўтамабіляў і 35 аўтобусаў. У пятніцу ўезду ў Польшчу чакала 570 транспартных сродкаў, а чарга з аўтобусаў зусім адсутнічала.
“Чарга легкавога транспарту фіксуецца і на літоўскім кірунку. Перад пунктамі пропуску “Меднікі” (“Каменны Лог”) і “Салечнікі” (“Беняконі”) уезду ў Літву чакаюць 70 і 50 легкавікоў адпаведна”, — заявілі ў ДПК.