«Як дзеткам у садок хадзіць?!»
1- 24.03.2025, 11:58
- 1,918

Жыхары Жодзіна паказалі, якія дарогі ў горадзе вельмі чакаюць рамонту.
Жыхары Жодзіна рэгулярна скардзяцца на дарогі і ходнікі. Ёсць меркаванне, што сітуацыя з дарожным рамонтам і добраўпарадкаваннем апошнім часам пагаршаецца. Чарговую падборку праблемных месцаў яны даслалі тэлеграм-каналу «Беларусь за МКАДом».

“Ямы глыбокія, і гэта там, дзе дзеці пераходзяць дарогу. Калі дажджы ідуць - лужыны такія, што няма дзе прайсці. Адрас: вул. 8 Сакавіка 12 уздоўж дома і заезд каля 6-й школы да гэтага дома”, - дзеліцца сваім абурэннем мясцовы жыхар.
Яшчэ адзін жодзінец задаецца пытаннем: “Ці плануецца замена ходніка ўздоўж праспекта Леніна д. 16? Яго стан вымушае жадаць лепшага. Увечары можна зламаць што-небудзь і нос разбіць”.

Трэці жыхар паведамляе, што дарогу па вул. Перасадскай так і не дарабілі: “Палову вуліцы пачалі, а астатнюю кінулі. Як дзеткам у садок хадзіць?! Хацелася б даведацца, калі плануюць закончыць дарогу”.
