У Беларусь ідзе шторм
1- 24.03.2025, 12:20
- 8,644

Узмацненне ветру чакаюць у чатырох абласцях.
Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях Гомельскай вобласці рэкамендавала жыхарам рэгіёна "адкласці ўсе справы і не выходзіць на двор" 24 сакавіка. Усё праз штармавое папярэджанне і аранжавы ўзровень небяспекі, абвешчаны сіноптыкамі на найбліжэйшы дзень.
Аналагічная сітуацыя, мяркуючы з іх прагнозаў, будзе складацца яшчэ ў трох абласцях Беларусі.
Узмацненне паўднёва-ўсходняга ветру, парывы якога могуць дасягаць хуткасці 15-20 м/с, да 21:00 24 сакавіка Белгідрамет абвясціў для 4 абласцей краіны:
Віцебская,
Гомельская,
Менская,
Магілёўская.