26 сакавiка 2025, Серада, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы тэлефонныя ашуканцы «трапіліся», выпадкова патэлефанаваўшы паліцыянту

У Польшчы тэлефонныя ашуканцы «трапіліся», выпадкова патэлефанаваўшы паліцыянту

Ён здолеў абхітрыць злачынцаў і правесці затрыманне.

У Польшчы тэлефонныя ашуканцы, вышукваючы чарговую «ахвяру», выпадкова патэлефанавалі паліцыянту, які здолеў абхітрыць іх і правесці затрыманне.

Ашуканцы, якія працавалі паводле схемы "ваш сваяк у бядзе", выпадкова патэлефанавалі супрацоўніку паліцыі з горада Мелец на паўднёвым усходзе Польшчы, паведамляе RMF24.

Зламыснік, які вёў размову, выдаваў сябе за супрацоўніка паліцыі і пачаў расказваць, што сястра суразмоўцы ўчыніла ДТЗ і за яе трэба ўнесці заклад сумай 100 тысяч злотых, каб пазбегнуць арышту.

Паліцыянт, добра знаёмы з тыповымі “кручкамі” ашуканцаў, надумаў падыграць ім і паспрабаваць зладзіць затрыманне.

Ён зрабіў выгляд, быццам сапраўды мае сястру і паверыў сказанаму, дамовіўся аб месцы перадачы сродкаў і перадаў дэталі калегам.

“Супрацоўнікі неадкладна адправіліся на месца, паказанае ашуканцамі, дзе павінна была адбыцца перадача гатоўкі”, - паведаміла прадстаўніца ўправы паліцыі горада Мелец Бернадэта Краўчык.

У выніку 21-гадовага махляра, які прыйшоў забіраць грошы, затрымалі. Падчас вобшуку ў яго знайшлі канабіс.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках