У Крамлі прагучалі першыя заявы аб новых перамовах РФ і ЗША
2- 24.03.2025, 15:35
- 9,186

Пяскоў назваў асноўную тэму перамоў.
У Крамлі пацвердзілі, што падчас перамоў паміж дэлегацыямі Расеі і ЗША ў Эр-Рыядзе будуць абмеркаваныя некалькі ключавых пытанняў, у тым ліку бяспека суднаходства ў Чорным моры, паведамляе «ДС».
Прэс-сакратар дыктатара Расеі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Уладзіміру Пуціну неадкладна паведамяць аб выніках кансультацый паміж сторанамі.
Пяскоў адзначыў, што чарнаморская ініцыятыва стане асноўнай тэмай сённяшніх перамоў.
Таксама ЗША маюць магчымасць адсочвання выканання дамоўленасці аб недапушчэнні ўдараў у энэргетычнай інфраструктуры Украіны, што дазволіць зрабіць адпаведныя высновы.
Важным аспектам з'яўляецца і будучая міжнародная тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна, якую ён правядзе ў другой палове дня. Таксама былі агавораныя тэрміны візіту Кім Чэн Ына ў Расею, якія будуць узгодненыя праз дыпламатычныя каналы.