26 сакавiка 2025, Серада, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Барселона" падоўжыць кантракт з польскім галкіперам

"Барселона" падоўжыць кантракт з польскім галкіперам
Войцэх Шчэнсны

Войцэх Шчэнсны планаваў гуляць да канца сезона.

34-гадовы польскі галкіпер «Барселоны» Войцэх Шчэнсны хуткім часам падоўжыць кантракт з клубам.

Аб гэтым паведамляе выданне Cadena SER.

Паводле інфармацыі крыніцы, ініцыятарам падаўжэння пагаднення з'яўляецца сам Гансі Флік, які задаволены гульнёй брамніка.

Кантракт плануюць падоўжыць па схеме 1+1, што азначае, што Шчэнсны застанецца ў камандзе не толькі да канца бягучага сезона, але і на даўжэйшы перыяд.

У гэтым сезоне Шчэнсны згуляў за «Барселону» 16 матчаў, у палове з якіх абараніў браму.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках