Баскетбольны клуб NBA прадаюць за рэкордныя $6,1 млрд
3- 24.03.2025, 18:55
- 3,310

Гэты продаж стане самым дарагім у гісторыі амерыканскага прафесійнага спорту.
Уладальнікі «Бостан Сэлтыкс» пацвердзілі продаж баскетбольнага клуба за рэкордныя $6,1 млрд групе інвестараў на чале з Уільямам Чысхолмам, сузаснавальнікам кампаніі Symphony Technology Group. Аб гэтым піша выданне ESPN.
Угода яшчэ патрабуе адабрэння Рады кіраўнікоў Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі і запланаваная на лета 2025 года.
Гэты продаж стане самым дарагім у гісторыі амерыканскага прафесійнага спорту, абышоўшы папярэдні рэкорд - продаж клуба Нацыянальнай футбольнай лігі «Вашынгтон» за $6,05 млрд у 2023 годзе.
Для параўнання: у тым жа годзе бізнэсовец Мэт Ішбія купіў каманду «Фінікс Санз» за $4 млрд, што тады было самай дарагой купляй у гісторыі NBA.