Трамп абвясціў пра ўзгадненне з Украінай угоды аб рэдказямельных металах
15- 24.03.2025, 20:53
- 3,420

Паводле ягоных словаў, пагадненне хутка будзе падпісанае.
ЗША і Украіна дамовіліся датычна ўгоды аб рэдказямельных металах, хутка яна будзе падпісаная, заявіў амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп, паведамляе Reuters..
«Цяпер мы гаворым пра тэрыторыю. Мы гаворым пра лініі размежавання, гаворым пра энэргетыку, валоданне электрастанцыямі. Некаторыя кажуць, што электрастанцыя павінна належаць Злучаным Штатам... таму што ў нас ёсць досвед», – сказаў ён.
Прэзідэнт ЗША прапанаваў Кіеву дапамогу ў кіраванні АЭС у размове з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім 19 сакавіка. У Белым доме адзначылі, што валоданне імі амерыканскім бокам «было б найлепшай абаронай для гэтай інфраструктуры і падтрымкай украінскай энергетычнай інфраструктуры». Зяленскі ўдакладніў, што гаворка ішла пра лёс Запарожскай АЭС.