Перамовы ў Эр-Рыядзе: Расея адмовілася публікаваць вынікі
7- 25.03.2025, 15:09
- 18,786

Фота: Getty Images
Стораны не апублікавалі супольны дакумент.
Расея не апублікуе змест праведзеных у Эр-Рыядзе перамоў з прадстаўнікамі ЗША, грамадскасць зможа пазнаёміцца толькі з тэхнічнымі перамовамі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.
«Гаворка ідзе пра тэхнічныя перамовы, таму змест гэтых перамоў публічным не будзе. Даклады аналізуюцца, потым можна будзе казаць», - сказаў прадстаўнік Крамля.
Тэлеканал CBS News са спасылкай на крыніцы паведамляў, што супольную заяву РФ і ЗША аб перамовах могуць апублікаваць аб 11:00 паводле мінскага часу, аднак ніводная са старон дагэтуль не апублікавала тэкст дакумента.