У лякарнях Гомеля з'явіліся дзіўныя плакаты
17- 25.03.2025, 16:57
- 14,336

Наведвальнікаў заклікаюць звязацца з расейскай ФСБ.
У адной з медычных устаноў Гомеля чытачка «Флагштока» знайшла плакаты, на якіх пералічаныя расейскія спецслужбы, у тым ліку і Федэральная служба бяспекі – расейскі правапераемнік савецкага КДБ.
Адзін з плакатаў пры эвакуацыі сярод неабходных рэчаў заклікае ўзяць расейскі пашпарт.
Як высветлілася, гэта не проста няўважлівасць персаналу асобнай медычнай установы. Такія плакаты закупляюцца сістэматычна не толькі ў Гомельскай вобласці, але і па ўсёй Беларусі.
Плакаты з рэкамендацыяй звязвацца з расейскай спецслужбай куплялі самыя розныя медустановы: медыкі, ВНУ, райвыканкамы, Мінгарвыканкам, Фонд сацыяльнага страхавання і нават Камітэт дзяржкантролю.
Праз сэрвісы дзяржаўных закупак у 2024 годзе расейскія плакаты з назвай «Тэрарызм - пагроза грамадству», закупляліся як мінімум 15 разоў.
У Беларусі такія плакаты проста не выпускаюцца.


