Палітолаг: Лукашэнка не пражыве новы тэрмін
12- 25.03.2025, 17:46
- 15,334

Або фізічна, або палітычна.
Кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда ў экспрэс-каментары «Салідарнасці» падзяліўся прагнозам аб будучыні Лукашэнка:
- Свет вакол правадыра Беларусі становіцца настолькі турбулентным, што або палітычна, або фізічна ён не пражыве новы тэрмін.
Тое, што няма адчувальнага пераемніка – таксама праблема для Лукашэнкі. Ён быццам пастаянна праводзіць нейкія кастынгі, але ўсё ж ён не Х'ю Хэфнер.
Што тычыцца сённяшніх падзей, то, думаю, сам Лукашэнка павінен адчуваць сум, а яго асяроддзе - трывогу.
Таму што пасля падпісання Беларуссю і Расеяй дамовы аб гарантыях бяспекі ў рамках так званай саюзнай дзяржавы, думаю, Лукашэнка перастаў быць патрэбным Крамлю як правадыр Беларуссю.