26 сакавiка 2025, Серада, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белавежскую пушчу вярнуліся буслы

5
У Белавежскую пушчу вярнуліся буслы

Сядзяць на слупах і абнаўляюць гнёзды.

Белыя буслы, пераадолеўшы вялізныя адлегласці і мноства перашкод на шляху дадому, ужо пачалі вяртацца ў свае родныя мясціны гнездавання, паведамілі ў нацыянальным парку "Белавежская пушча".

“У 2025 годзе на тэрыторыю Белавежскай пушчы буслы прыляцелі аднымі з першых у Беларусі і ўжо, нягледзячы на надвор'е, прыступілі да рамонту сваіх гнёздаў, якіх на тэрыторыі нацыянальнага парка і яго ахоўнай зоны налічваецца больш за 140!”, - паведамілі ў нацыянальным парку.

Белым буслам падабаецца абжывацца паблізу чалавечага жылля. На будаўніцтва гнязда ў сярэднім ідзе блізу 8 дзён. Некаторыя пары могуць займаць гнёзды дзённых драпежных птушак. У Белавежскай пушчы буслы гняздуюцца ў вёсках на перыферыі ўсяго ляснога масіву нацыянальнага парку.

"Зусім хутка большая частка пар гэтых цудоўных птушак зойме свае гнёзды і ўжо ў траўні мы зможам убачыць маленькіх буслянят, якія, пасля шматгадовага падарожжа, вернуцца ва ўжо родную ім Белавежскую пушчу для стварэння ўласных сем'яў", - адзначылі ў нацпарку.

Зімуюць нашы белыя буслы ў Паўднёвай і Усходняй Афрыцы і на Поўдні Азіі. Да вясны птушкі вяртаюцца ў родныя краі, здзяйсняючы пералёты днём, на вялікай вышыні, у асноўным над сушай, скарачаючы да мінімуму марскія адцінкі шляху. Гэта звязана з тым, што для іх палёту вельмі важныя ўзыходзячыя паветраныя струмені, якія фармуюцца над сушай. Падчас пералётаў і на начоўках яны заўсёды трымаюцца разам. У палёце стомленая птушка перамяшчаецца ў цэнтр чарады і, не страчвае вышыню, арыентуючыся з дапамогай слыху, дрэмле. Такім чынам буслы могуць спаць да 10 хвілін проста ў паветры.

Устаноўлена, што час прылёту і адлёту буслоў ніяк не звязаны ні з бяскорміцай, ні з пахаладаннем. Але жыццёвы цыкл гэтых птушак уладкаваны так, што яны прылятаюць роўна на вызначаны перыяд часу, які патрабуецца для размнажэння. Маладыя буслы, як правіла, прыступаюць да размнажэння ў 3-4-х гадовым узросце і дагэтуль не прылятаюць у Беларусь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках