26 сакавiка 2025, Серада, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менскім тэхнапарку ўзнік пажар

У Менскім тэхнапарку ўзнік пажар

Загаранне адбылося ў вентыляцыйнай трубе цэха.

Ратавальнікі 25 сакавіка выязджалі на тушэнне пажару ў цэху Менскага гарадскога тэхнапарку на Партызанскім праспекце. Падрабязнасці паведаміла прэс-служба сталічнага МНС.

Паведамленне пра пажар у МНС атрымалі ў 15:21. Высветлілася, што загаранне адбылося ў вентыляцыйнай трубе цэха.

Пажарныя справіліся з агнём вельмі хутка. Ужо ў 15.34 загаранне было ліквідаванае. Паколькі праз інцыдэнт цэх быў моцна задымлены, давялося правесці вентыляцыю памяшканняў з дапамогай спецыяльнага аўтамабіля дымавыдалення.

Паведамляецца, што праз пажар ніхто не пацярпеў. Прычыны здарэння высвятляюць.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках