26 сакавiка 2025, Серада, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі адказаў, што будзе, калі Расея парушыць часовае спыненне агню

11
Зяленскі адказаў, што будзе, калі Расея парушыць часовае спыненне агню

Украіна будзе апавяшчаць ЗША.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў выпадку, калі будзе парушэнне спынення агню з боку Расеі, Украіна падасць усе доказы гэтага ЗША. Пра гэта ён сказаў падчас прэс-канферэнцыі ў аўторак, 25 сакавіка, піша «Інтэрфакс-Украіна».

Паводле ягоных словаў, супольныя заявы пасля перамоваў у Саудаўскай Аравіі не прадугледжваюць наступстваў за парушэнне рэжыму цішыні. Аднак Украіна дамовілася з ЗША, што ў выпадку парушэнняў расейскім бокам будзе падаваць адміністрацыі Белага дому адпаведныя доказы.

«На сёння мы маем такі адказ [ад ЗША], што: калі мы бачым, што нехта парушае, мы мяркуем, што мы звяртаемся па ўсіх нашых лініях да амерыканскага боку з тымі фактамі і доказамі, што расейскі бок парушаў гэта», – сказаў Зяленскі.

Ён дадаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мае «даволі сілаў, інструментаў, санкцый і г. д., розных інструментаў, каб уплываць на расейцаў, на Пуціна [расейскага дыктатара], каб яны скончылі гэтую вайну».

Таксама ўкраінскі прэзідэнт адзначыў, што маніторынг захавання рэжыму цішыні будуць забяспечваць Украіна і ЗША, але на перамовах абмяркоўвалася Турцыі і Саудаўскай Аравіі.

«Сутнасць дамоўленасці маніторынгу ў тым, што маніторынг ажыццяўляе амерыканскі бок і не толькі. Мы разумеем, што дэ-факта ў нас дамоўленасць з амерыканскім бокам. І пункт так сфармуляваны, што мы не супраць, усе не супраць, усе не супраць удзелу трэціх бакоў», – дадаў Зяленскі.

Раней 25 сакавіка міністр абароны Украіны Рустэм Умераў абнародаваў заяву паводле вынікаў перамоваў з ЗША ў Саудаўскай Аравіі, у якой гаварылася пра пяць асноўных дамоўленасцяў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках