У Беларусі з'явіцца банкнота наміналам 80 рублёў
27- 25.03.2025, 21:05
- 17,432

Як яна будзе выглядаць?
Нацыянальны банк Беларусі 31 сакавіка выпусціць у абарачэнне памятныя манеты і банкноту.
Адны манеты будуць срэбранымі наміналам 20 рублёў і масай 67,26 грамаў. Іх тыраж складзе 2500 штук. Іншыя манеты будуць медна-нікелевым наміналам 1 рубель і масай 57 грамаў. Іх выпусцяць 5000 штук.

У звароце з'явіцца і памятная банкнота наміналам 80 рублёў і тыражом 80000 штук.
Усе яны будуць пад агульнай назвай – «80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне».

Манеты і банкноты стануць законным плацежным сродкам у Беларусі і будуць абавязковымі да прыёму паводле намінальнага кошту пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.