26 сакавiка 2025, Серада, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ разграмілі калону бронятэхнікі расейцаў на Навапаўлаўскім кірунку

2
УСУ разграмілі калону бронятэхнікі расейцаў на Навапаўлаўскім кірунку

Відэафакт.

Байцы 110-й механізаванай брыгады імя генерал-харунжага Марка Бязручкі на Навапаўлаўскім кірунку адбілі штурм акупантаў і спынілі бронекалону дронамі.

Воіны батальёна беспілотных сістэмаў знішчылі цэлую калону бронемашынаў: у галаве калоны ішоў танк з антыдронавай абаронай. Украінскія аэравыведнікі своечасова заўважылі калону і адразу пачалі біць па ёй. Частку тэхнікі атрымалася спыніць, паведамляе Цензор.НЕТ.

.

Аднак адзін з танкаў імкліва набліжаўся да ўкраінскіх абарончых умацаванняў. Яго не спынялі нават мінна-выбухныя загароды, устаноўленыя на дарозе. Толькі пасля трэцяга выбуху танк спыніўся і быў дабіты дронамі-камікадзэ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках