УСУ на фронце ліквідавалі расейскага прызёра Паралімпіяды
16- 25.03.2025, 21:44
- 9,316

31-гадовы спартовец пайшоў ваяваць супраць Украіны добраахвотнікам.
УСУ на фронце ліквідавалі расейскага прызёра Паралімпіяды-2020 у Токіа Аляксандра Работніцкага, паведамляюць расСМІ.
31-гадовы паралімпіец пайшоў на вайну добраахвотнікам і быў забіты сёлета 23 сакавіка.
Работніцкі з'яўляецца срэбным прызёрам Паралімпіяды-2020 у Токіа ў бегу на 1500 метраў у катэгорыі Т20 сярод спартоўцаў з парушэннем інтэлекту.
Таксама Работніцкі – заслужаны майстар спорту Расеі ў лёгкай атлетыцы, трохразовы чэмпіён, срэбны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён і срэбны прызёр чэмпіянатаў Еўропы, трохразовы чэмпіён Еўропы ў закрытых памяшканнях і шматразовы чэмпіён Расеі.
Такім чынам, Работніцкі стаў найбольш тытулаваным расейскім акупантам, які быў ліквідаваны ўкраінскімі вайскоўцамі.