29 сакавiка 2025, Субота, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ прынялі на ўзбраенне магутныя беспілотныя авіякомплексы

УСУ прынялі на ўзбраенне магутныя беспілотныя авіякомплексы

"Драпежная птушка" эфектыўная ў знішчэнні бранятэхнікі і ўмацаваных агнявых пазіцый ворага.

Міністэрства абароны Украіны дапусціла да выкарыстання ў падраздзяленнях Сіл абароны Украіны беспілотны авіяцыйны комплекс (БПАК) “Драпежная птушка” украінскай вытворчасці.

Пра гэта паведаміла Галоўная ўправа забеспячэння суправаджэння жыццёвага цыкла ўзбраення і вайсковай тэхнікі Мінабароны Украіны. Адзначаецца, што БПАК "Драпежная птушка" створаны з улікам аналізу выкарыстання беспілотнікаў у баявых дзеяннях. Комплекс эфектыўны ў знішчэнні бранятэхнікі і ўмацаваных агнявых пазіцый ворага. “Коптары гэтага комплексу маюць падвышаную ўстойлівасць да працы пад дзеяннем варожага РЭБа”, - паведамляюць у Мінабароны.

Адзначаецца, што ўкраінскія “Драпежныя птушкі” маюць рамы розных тыпаразмераў. “Коптэры нясуць баявую нагрузку, якой стае для паразы танка, бронетранспарцёра, самаходнай артылерыйскай устаноўкі, умацаванага бліндажу і да таго падобнага. “Драпежныя птушкі” знішчаюць акупантаў у розных варунках надвор'я, удзень і ўночы”, - паведамляе Мінабароны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках