1 красавiка 2025, aўторак, 1:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падвесны мост у Мастах выклікаў здзіўленне ў беларусаў

4
Падвесны мост у Мастах выклікаў здзіўленне ў беларусаў

Да рэалізацыі задумкі са шклянымі пралётамі ёсць пытанні.

Падчас рэканструкцыі ўлады Гарадзенскай вобласці паабяцалі, што 10 метраў самага доўгага падвеснага моста ў краіне будуць шклянымі. Беларусы патрапілі на аб'ект да афіцыйнага адкрыцця і паказалі, як у выніку рэалізавалі задумку, піша hrodna.life.

Беларус Сяргей пабываў на мосце за месяц да афіцыйнага адкрыцця аб'екта - у сакавіку 2025 года. Мяркуючы з апублікаванага роліка, асноўныя працы рэканструкцыі моста ўжо скончаныя. Падлогу ў новым падвесным мосце зрабілі драўлянай, на парэнчах усталявалі асвятленне.

Пры распрацоўцы праекту ўлады гарадзенскай вобласці паведамлялі, што 10 метраў драўлянай падлогі ў сярэдзіне моста заменяць на шкло.

У беларуса рэалізацыя задумкі выклікала здзіўленне: замест 10 метраў шкла на падлозе моста з'явілася прадаўгаватая шкляная ўстаўка, агульная плошча якой не перавышае некалькіх метраў. Такіх уставак на мосце некалькі.

Сяргей пацікавіўся ў аднаго з будаўнікоў, чаму шкло ўстанавілі не па ўсёй шырыні моста. «Бабуля будзе ісці - яна пабаіцца ісці па ўсёй шырыні. А так вы зрабілі два крокі і ўсё», - растлумачыў вонкавы выгляд шкляной устаўкі супрацоўнік.

Пасля Сяргея папрасілі пакінуць аб'ект.

@sergeistrukman Подвесной мост в городе Мосты обзор. Скоро открытие 🍾 #nedobloger ♬ оригинальный звук - @NEDOBLOGER

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках