Генеральны сакратар NATO пацвердзіў гібель амерыканскіх вайскоўцаў у Літве
6- 26.03.2025, 21:55
- 21,868

Яны загінулі падчас вучэнняў ля мяжы з Беларуссю.
Генеральны сакратар NATO Марк Рутэ пацвердзіў, што чацвёра амерыканскіх вайскоўцаў на мяжы Літвы з Беларуссю загінулі, але дэталяў інцыдэнту не падаў, паведамляе Reuters.
Раней літоўскія вайскоўцы паведамілі, што вядуць пошукі чацвярых амерыканскіх салдат і гусенічнай машыны, якія зніклі ў аўторак. У паведамленні было сказана, што магчымае месца іх знікнення выяўленае. У пошуках таксама ўдзельнічаюць літоўскія ратавальнікі, паліцэйскія і вайскоўцы ЗША.
Літоўскія СМІ пішуць, што машына з амерыканскімі вайскоўцамі, магчыма, патрапіла ў балота. Афіцыйна гэта пакуль не пацверджана.
Зніклыя былі задзейнічаныя ў вучэннях на палігоне Пабрадзе недалёка ад мяжы з Беларуссю, гаворыцца ў заяве войска ЗША.