Удар па аэрадроме «Энгельс»: Расея страціла 96 крылатых ракет
2- 27.03.2025, 12:39
- 13,426

У тым ліку ў выніку другаснай дэтанацыі.
У выніку ўдару Сіл абароны Украіны па аэрадроме "Энгельс" было знішчана 96 расейскіх ракет. Атака адбылася ўночы 20 сакавіка.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
«З удакладненай інфармацыі, у выніку ўдару Сіл абароны Украіны па аэрадроме паветрана-касмічных сіл УС РФ «Энгельс-2» 20 сакавіка 2025 года вораг страціў 96 крылатых ракет паветранага базавання. У выніку другаснай дэтанацыі», - гаворыцца ў паведамленні.
Як удакладняе Генштаб, названая колькасць ракет была разлічаная для нанясення трох ракетных удараў на працягу сакавіка-красавіка гэтага года.
Таксама ўдары па месцах захоўвання авіяцыйнага паліва РФ прывялі да знішчэння значных яго запасаў, што негатыўна ўплывае на магчымасць ворага забяспечваць баявыя дзеянні.
Нагадаем, у ноч на 20 сакавіка ў раёне расейскага аэрадрома «Энгельс» у Саратаўскай вобласці прагрымелі выбухі, там узнік моцны пажар.