У Беларусь экстрадавалі кілера банды Марозава, які хаваўся 20 гадоў
5- 27.03.2025, 15:01
- 11,476

У бандзе ён быў з 1992 года.
Летась у жніўні ў горадзе Кастанай (Казахстан) затрымалі ўдзельніка банды Марозава Віктара Рэцкага. У бандзе ён быў з 1992 года, выконваў ролю штатнага кілера, паведамляе МУС. Цяпер яго экстрадавалі ў Беларусь.
Паводле звестак МУС, Рэцкі ўчыніў шэраг забойстваў і іншых цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў. У студзені 2005 года ён быў абвешчаны ў міждзяржаўны, а затым міжнародны вышук праз Інтэрпол.
Вядома, што Рэцкі хаваўся ад пераследу з падробленымі дакументамі на тэрыторыі Расеі і Казахстана. Прэс-служба МУС паказала яго падроблены пашпарт на імя Сашы Белага (з такім імем быў галоўны герой вядомага крымінальнага серыяла пра 90-я "Брыгада").