1 красавiка 2025, aўторак, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскага мільярдэра са спісу Forbes адправілі пад арышт

5
Расейскага мільярдэра са спісу Forbes адправілі пад арышт

З 2022 года ён знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Еўразвязу і шэрагу іншых краін.

Суд арыштаваў мільярдэра і заснавальніка аграхолдынгу «Русагра» Вадзіма Машковіча паводле справы аб махлярстве і злоўжыванні паўнамоцтвамі, піша ТАСС.

Прадпрымальнік адпраўлены ў СІЗА да 25 траўня. У судзе следчыя МУС сцвярджалі, што бізнэсоўцу трэба арыштаваць, бо ў яго ёсць ізраільскі пашпарт і прыватны самалёт і таму ён можа схавацца, піша выданне «Осторожно, новости».

Сам Машковіч інфармацыю аб асабістым джэце адмаўляў і заявіў, што знаходзіцца пад санкцыямі. Акрамя таго, абарона прапанавала ўнесці за Машковіча заклад сумай мільярд рублёў (11,8 млн даляраў).

Машковіча абвінавацілі ў махлярстве пасля заявы былога суўладальніка холдынгу «Сонечныя прадукты» Уладзіслава Бурава (той, у сваю чаргу, набыў бізнэс у 2007 годзе ў цяперашняга спікера Дзярждумы Вячаслава Валодзіна).

У 2018 годзе кампанія «Русагра» выкупіла правы патрабаванняў сумай амаль 34,7 млрд рублёў (412,5 млн даляраў) крэдытных грошай, якія «Сонечным прадуктам» выдаў Рассельгасбанк. Тады «Русагра» анансавала, што Бураў стане чальцом рады дырэктараў кампаніі, аднак прадпрымальнік абвінаваціў Машковіча ў рэйдэрскім захопе яго бізнэсу.

Машковіч займае 55-е месца ў спісе найбагацейшых расейцаў паводле версіі Forbes. Ягонае багацце ацэньваецца больш чым на 2,7 мільярда даляраў. Акрамя аграбізнэсу, ён валодае дэвелаперскай кампаніяй Level Group. З 2022 года Машковіч знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Еўразвязу і шэрагу іншых краін.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках