1 красавiка 2025, aўторак, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША могуць абвесціць дэфолт у дзяржпазыцы праз паўгода

38
У ЗША могуць абвесціць дэфолт у дзяржпазыцы праз паўгода

Цяпер пазыка ЗША перавышае $36 трлн.

ЗША могуць трапіць на мяжу дэфолту ўжо да жніўня, папярэджвае бюджэтная ўправа Кангрэса (CBO).

Федэральны ўрад можа абвясціць тэхнічны дэфолт, калі столь дзяржпазыкі не паднімуць. Паводле ацэнкі ўстановы, цяперашняя сітуацыя дазваляе абслугоўваць абавязанні толькі да канца лета, максімум – да верасня. Калі выдаткі будуць вышэйшыя ад прагнозаў, то сродкі могуць скончыцца ўжо ў траўні ці чэрвені, дадаюць аналітыкі.

«Калі ліміт пазыкі не будзе падвышаны або прыпынены да вычарпання надзвычайных захадаў, урад не зможа выплаціць усе свае абавязальніцтвы. У выніку яму давядзецца адкласці выплаты ў некаторых відах дзейнасці, абвясціць дэфолт у сваіх пазыковых абавязальніцтвах або і тое, і другое», – гаворыцца ў заяве CBO.

Цяпер пазыка ЗША перавышае $36 трлн. Падвышэнне столі пазыкі не азначае новых выдаткаў, а толькі дазваляе аплаціць ужо прынятыя абавязанні.

Раней эксперты двухпартыйнага цэнтра прагназавалі магчымы дэфолт у перыяд з ліпеня да кастрычніка. У найбліжэйшыя тыдні чакаецца справаздача Міністэрства фінансаў. У Кангрэсе абмяркоўваюцца розныя падыходы. Палата прадстаўнікоў тым часам прапануе ўсё ж павысіць ліміт на $4 трлн у праекце бюджэту. Сенат, у сваю чаргу, разглядае альтэрнатыўную бюджэтную рамку, якая не ўключае павышэння столі дзяржпазыкі.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках