Украінскія дроны зноў атакавалі Энгельс
5- 28.03.2025, 9:33
- 16,602

Больш за 30 выбухаў.
Уночы ў пятніцу, 28 сакавіка, у Саратаўскай вобласці РФ прагрымелі выбухі. Расейскія Telegram-каналы паведамляюць аб нападзе беспілотнікаў на горад Энгельс, дзе размешчаная важная авіябаза РФ.
Абноўлена а 05:36. Як піша расейскі Telegram-канал ASTRA, у Саратаве і Энгельсе раздалося ўжо больш за 30 выбухаў.
Паводле інфармацыі расейскага Telegram-канала Mash, мясцовыя жыхары сцвярджаюць, што выбухі з-за працы СПА ў Энгельсе пачаліся а 04:00 паводле мясцовага часу.
Telegram-канал Shot сцвярджае, што беспілотнікі ляцелі ў бок мясцовага НПЗ.