Яўген Магда: Лукашэнка сам сябе падмануў
11- 28.03.2025, 10:57
- 18,442

Дыктатар будзе сутыкацца з мноствам праблем.
Кіраўнік украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда расказаў сайту Charter97.org, чаму «інаўгурацыя», якую Лукашэнка правёў у Менску 25 сакавіка, стала для дыктатара апошняй:
- Рэч у тым, што Еўропа і свет знаходзяцца сёння ў настолькі бурным, настолькі турбулентным стане, што Лукашэнка, пры ўсім яго досведзе знаходжання ва ўладзе, па-мойму, не здольны справіцца з тымі выклікамі, якія яго чакаюць. І таму ён будзе сутыкацца з мноствам праблем.
Лукашэнка сябе падмануў з тым, што ён застаўся ва ўладзе. Ён думае, што перагуляе ўсіх, але я думаю, што гэта не так.
Разумею, што, напрыклад, «інаўгурацыя» ў Дзень Волі была дэманстрацыяй яго маладой каманды, што яны могуць падмяць пад сябе ўсіх палітычных апанентаў, але напраўду гэта далёка не так.
Яўген Магда расказаў, што за галоўную небяспеку для ўлады Лукашэнкі ён разгляае Крэмль:
- Галоўная пагроза - гэта падпісанне пагаднення аб агульнай абароне «саюзнай дзяржавы». Пасля падпісання і ратыфікацыі гэтага пагаднення Лукашэнка стане непатрэбным Расеі. Крамлю патрэбны будзе больш кіраваны прэзідэнт.
Не выключана, што яны разыграюць гэтую карту дастаткова хутка. Я не ведаю, наколькі хутка, але думаю, што мой прагноз апраўдаецца.
Якім чынам Крэмль можа скінуць Лукашэнку? Украінскі палітолаг бачыць вялікі інструментар у руках расейцаў:
- Магчыма, ён нечакана памрэ ці нечакана падумае, што яму ўжо дастаткова. Але на гэты момант Лукашэнка не думае, што яму час сыходзіць. Ведаеце, што ён будзе рабіць? Ён будзе распыляць сваю ўладу паміж «усебеларускім народным сходам», недзе шукаць нейкія магчымасці, недзе спрабаваць манеўраваць з дапамогай новага прэм'ера.
Ці з'яўляюцца шанцы ў беларускага народа ў гэтай турбулентнай сітуацыі? Яўген Магда мяркуе, што шанец на перамены існуе:
- Змяненні ў Беларусі могуць быць праведзеныя толькі ўнутры краіны. Прынесці іх звонку немагчыма, у гэтым я перакананы. Пры гэтым я думаю, што беларускія дэмакратычныя сілы павінны называць сябе апазіцыяй, гэта значыць паказваць сваё стаўленне і, зыходзячы з гэтага, дзейнічаць далей.
Яўген Магда падае меркаванне палітолага Арцёма Шрайбмана, што такія арганізацыі, як офіс Ціханоўскай, сёння ператварыліся ў НДА, замест таго, каб займацца рэальнай палітыкай:
- Калі ў палітыкаў няма волі да ўлады, тады незразумела, чым яны займаюцца.