УСУ ліквідавалі «героя Расеі» Тыбілава ў Курскай вобласці
19- 28.03.2025, 14:11
- 11,498

Акупант ваяваў супраць Украіны з першага дня поўнамаштабнага ўварвання.
У Курскай вобласці РФ быў ліквідаваны "герой Расеі" Марат Тыбілаў.
Як перадае Цензор.НЕТ, пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.
Са звестак Расгвардыі, гэта адбылося, калі ён выконваў «службова-баявую задачу ў Курскай вобласці».
Са звестак прапагандыстаў, Тыбілаў ваяваў супраць Украіны з першага дня поўнамаштабнага ўварвання РФ.
У лютым 2025 года яго ўзнагародзілі годнасцю «героя Расеі».