Расейцы «спаліліся» на ўдары па ГВС «Суджа»: дзіўныя падрабязнасці
3- 28.03.2025, 18:08
- 27,892

Да дывановых бамбёжак Варонежа ўжо недалёка.
Расейскае Мінабароны само падало довады таго, што менавіта расейскія акупанты атакавалі газавымяральную станцыю «Суджа» каля мяжы з Сумскай вобласцю. Пра гэта заявіў вайскова-палітычны аглядальнік групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандр Каваленка.
У Сетцы з'явілася добрае па якасці відэа, на якім відаць, што плошча знішчэння значна большая, чым магла быць у выніку ўдараў рэактыўнымі набоямі тыпу М30 з РСЗА HIMARS. Каваленка мяркуе, што па ГВС «Суджа» быў нанесены ўдар ОДАБ-1500.
«Зразумела, расейскі бок такім чынам спрабуе сарваць перамоўны працэс, у якім ён зусім незацікаўлены, але і паралельна зрабіць гэта з абвінавачаннем на адрас Украіны і спробай дыскрэдытацыі нашай краіны ў вачах адміністрацыі Дональда Трампа.
Агулам, адзначу, што ніякага «замірэння» як не было так і няма... Прасцей кажучы - нічога новага. Галоўнае, што для рэалізацыі сваіх ІПСА расейскі бок зараз выкарыстоўвае ўжо не ўкраінскую тэрыторыю, а сваю ўласную. Так і да дывановых бамбёжак Варонежа недалёка... Ды і я тут зусім не іранізую і не жартую! - Напісаў Аляксандр Каваленка.