Галоўны трэнер «Барселоны» прапанаваў змяніць правілы футбола
1- 28.03.2025, 18:37
- 5,598

Ганс-Дзітэр Флік назваў «лішні» момант.
Галоўны трэнер «Барселоны» Ганс-Дзітэр Флік мяркуе, што ў футболе можна змяніць адно правіла, паведамляе Euro-football.
На думку немца, было б карысна адмовіцца ад экстра-таймаў пры нічыіх.
- Ці паўплывае на выбар складу тое, што ў матчах Гішпанія - Нідэрланды і Францыя - Харватыя быў дадатковы час?
- Нам трэба быць асцярожнымі з гульнявым часам. Некаторыя гульцы мелі менш гульнявога часу. Складана сказаць, хто выйдзе на поле ў асноўным складзе.
- Ці варта касаваць экстра-таймы?
- Так. Нам трэба аб гэтым падумаць. Прыбраць 30 хвілін - гэта ўжо карысна. Футбалісты праводзяць шмат матчаў. Але пастанова застаецца за УЕФА і ФІФА, - сказаў Флік на прэс-канферэнцыі.