1 красавiка 2025, aўторак, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неба пад Белгарадам за ўкраінцамі, сотні траплянняў за дзень»

7
«Неба пад Белгарадам за ўкраінцамі, сотні траплянняў за дзень»

Дарогі заваленыя падбітай расейскай тэхнікай.

У Белгародскай вобласці УСУ вельмі актыўна ўжываюць беспілотнікі, не даючы расейскаму войску нават высунуцца. Аб гэтым адкрыта распавёў адзін з самых папулярных у РФ Z-ваенкараў Філатаў, паведамляе Dialog.UA.

«На Белгародчыне некалькі сотняў пападанняў FPV на дзень. Дзіўна? Не. (Украінец - рэд.) адкрыта казаў, што мільён дронаў - мэта за год. Імаверна, што перавыканалі», - напісаў прапагандыст.

Ён удакладніў, што ўдары FPV-дронаў на Пакроўскім кірунку вылічаюцца не сотнямі, а тысячамі. Расейскае войска моцна адстае ў гэтым пытанні.

«У нас жа...востры недахоп FPV... Спіс і наменклатура вельмі бедныя... Колькасць падбітай тэхнікі на дарогах расце», - напісаў Філатаў.

Паскардзіўся ён таксама на хаос ва ўправе УС РФ. Праблемы, з яго звестак, у лагістыцы, радыёэлектроннай барацьбе, мінаванні і іншым.

«Выязджаеш бліжэй да перадка і пачынаецца: хаатычныя мінаванні, адсутнасць разумення «хто ёсць хто і што ён тут робіць», неба за супраціўнікам і шмат чаго алагічнага. Праезд па дарозе як вясёлая гульня ў расейскую рулетку», - напісаў Z-ваенкар.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках