У Марыупалі партызаны падпалілі базу расейцаў
- 29.03.2025, 10:43
- 1,930

Знішчаныя некалькі транспартных сродкаў і боепрыпасы захопнікаў.
У нядзелю, 23 сакавіка, партызаны падпалілі базу расейцаў у Марыупалі. Яны знішчылі некалькі транспартных сродкаў.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram дарадцы мэра Марыупаля Пятра Андрушчанкі.
23 сакавіка партызаны з «Марыупаля. Супраціву» ажыццявілі паспяховую аперацыю, падпалілі базу-стаянку расейскіх войск на Правым беразе горада.
У выніку некалькі транспартных сродкаў і боепрыпасы захопнікаў былі знішчаныя.
Як стала вядома, партызаны даведаліся пра месцазнаходжанне базы дзякуючы публікацыям двух каўказскіх «блогераў», якія апублікавалі фатаграфіі і дэталі, якія дазволілі ідэнтыфікаваць слабыя месцы аховы.
Гэта стала важным этапам для планавання аперацыі, якая прывяла да значных страт сярод расейцаў.