Выбух у Луганску: УСУ распляжылі вайсковую базу РФ на заводзе «Трансмаш»
3- 29.03.2025, 19:25
- 14,362

Там акупанты рамантавалі вайсковую тэхніку і збіралі дроны.
У ноч на 29 сакавіка ў акупаваным Луганску прагрымела серыя выбухаў, пасля якіх у прамзоне горада ўзнік моцны пажар. Была атакаваная важная вайсковая цэль войска РФ.
Сайт Dialog.UA разбіраўся ў дэталях.
Расейскія прапагандысты па традыцыі абвінавацілі ў пажары «абломкі беспілотнікаў». Яны таксама паведамілі, што гарэлі нейкія «складскія памяшканні» без удакладнення дэталяў.
Пазней удалося высветліць, што гарэў завод «Трансмаш». Гэта пацвердзіў кіраўнік Цэнтра вывучэння акупацыі Пётр Андрушчанка ў Telegram.
«Луганск атрымаў прывітанне за Дняпро. Відавочная розніца - наш удар па заводзе «Трансмаш», дзе расейцы рамантавалі вайсковую тэхніку і збіралі дроны. Без шкоды для цывільных. Дакладна ў цэль. Вось яна - цывілізацыйная розніца», - напісаў ён.