1 красавiка 2025, aўторак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У шэрагі УСУ ўступіў першы іранец

5
У шэрагі УСУ ўступіў першы іранец

Ён хоча выратаваць Украіну ад «клуба дыктатараў і захопнікаў».

Журналіст Куруш Сегаці стаў першым грамадзянінам Ірана, які далучыўся да шэрагаў Узброеных сіл Украіны. Ён далучыўся да Інтэрнацыянальнага легіёну, заявіўшы, што Расея прычыніла «шмат болю», а барацьба за свабоду не мае межаў.

Пра гэта паведаміла іранская служба «Радыё Свабода». Сам Сегаці абвясціў аб сваёй пастанове 18 сакавіка ў сацсетцы X, адзначыўшы, што далучаецца да ўкраінскіх сіл, каб удзельнічаць у барацьбе супраць «клуба дыктатараў і захопнікаў» - так ён называе хаўрус Расеі з Іранам, Беларуссю, Паўночнай Карэяй і Кітаем. Ён назваў сваю пастанову матываванай, прынамсі, жаданнем змяніць уяўленне аб іранцах.

Са слоў Сегаці, не ўсе іранцы падтрымліваюць «Ісламскую рэспубліку», якая зараз актыўна супрацоўнічае з Расеяй. Пры гэтым краіна-тэрарыстка цягам апошніх 200 гадоў прычыняла значную шкоду Ірану.

«Я спрабую паслаць сігнал салідарнасці паміж іранцамі і ўкраінцамі, каб украінцы не асацыявалі іранцаў з дзеяннямі «Ісламскай рэспублікі», - сказаў ён.

Сегаці паступіў у Інтэрнацыянальны легіён, дзе з іншымі байцамі праходзіць прафесійную падрыхтоўку. Ён прызнаўся, што ніколі не забіваў у баі, але маральна гатовы да гэтага, бо гэта «законная самаабарона».

«Гэта як калі нехта ўрываецца ў ваш дом са зброяй і спрабуе напасці на вас. Што вы робіце? Абараняцца - гэта законная самаабарона, а не забойства», - заявіў іранец.

Іранец патлумачыў, што мае асабістую сувязь з Украінай, бо ягоная жонка з'яўляецца грамадзянкай гэтай краіны і мае дзяцей, якія зараз жывуць у Лондане.

«Я адчуваю прыязнасць да Украіны, бо мая жонка - украінка, а нашы дзеці – напалову ўкраінцы», - адзначыў журналіст.

Куруш Сегаці - апазіцыйны іранскі журналіст, які ў 2004 годзе пакінуў Іран. За сваю дзейнасць яго некалькі разоў арыштоўвалі, таму ён спачатку пераехаў у Турцыю, а потым у ЗША, дзе атрымаў грамадзянства. Журналіст працаваў у іранскай службе «Голасы Амерыкі» і на апазіцыйным тэлеканале Iran International у Лондане.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках