Два самалёты МНС Беларусі адпраўляюцца ў М'янму
9- 29.03.2025, 19:33
- 2,854

У краіне адбыўся землятрус.
Беларускія ратавальнікі рыхтуюцца да вылету ў М'янму для аказання дапамогі ў ліквідацыі наступстваў землетрасення. Адпаведная інфармацыя апублікавана на сайце МНС Беларусі. Як паведамляецца, афіцыйны запыт ад уладаў М'янмы паступіў у беларускае выратавальнае ведамства ў суботу, 29 сакавіка 2025 года.
Беларусь адправіць у М'янму 66 супрацоўнікаў МНС, а таксама 4 пошукавыя сабакі. Дастаўлены яны будуць двума самалётамі ІЛ-76 Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
Землятрусы ў М'янме адбыўся ў пятніцу, 28 сакавіка 2025 года, у 12.15 паводле мясцовага часу. Максімальная магнітуда склала 7,7 бала, у зоне, якая пацярпела ад землятрусу, пражываюць амаль 18,3 мільёна чалавек.