2 красавiка 2025, Серада, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі намеснік губернатара выйшаў пагуляць у хакей і памёр

25
У Расеі намеснік губернатара выйшаў пагуляць у хакей і памёр

Момант патрапіў на відэа.

Намеснік кіраўніка абласной адміністрацыі Уладзімір Ананьеў памёр падчас хакейнага матча каманды ўрада Архангельскай вобласці супраць «Т-54». 66-гадовы чыноўнік упаў на лёд праз некалькі хвілін пасля пачатку гульні, піша «Обозреватель».

Інцыдэнт адбыўся 29 сакавіка ў Палацы спорту Архангельска. На трансляцыі бачна, што сутыкненняў з спаборнікамі не было. Суддзі выклікалі медыкаў, але рэанімацыйныя мерапрыемствы не дапамаглі. Прычыну смерці трэба ўстанавіць экспертам.

Ананьеў актыўна гуляў у хакей, выступаючы за каманду рэгіянальнага ўрада ў аматарскіх спаборніцтвах. У снежні 2024 года яго прызналі найлепшым гульцом у матчы супраць «Т-54».

Уладзімір Ананьеў нарадзіўся ў Львове, атрымаў юрыдычную адукацыю і блізу 25 гадоў працаваў у пракуратуры Архангельскай вобласці. У 2022 годзе быў прызначаны адказным сакратаром прызыўной камісіі па мабілізацыі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках