У М'янме колькасць ахвяр землятрусу перавысіла 1,7 тысячы
1- 30.03.2025, 15:43
- 1,332

Амаль 3,4 тысячы чалавек атрымалі раненні.
Колькасць загінулых пры землятрусе ў М'янме павялічылася да 1,7 тысячы чалавек, перадае кітайскае агенцтва «Сіньхуа» са спасылкай на ўлады краіны.
Амаль 3,4 тысячы чалавек атрымалі раненні, яшчэ 300 - прапалі без вестак.
Магутны землятрус магнітудай 7,7 адбыўся ў М'янме 28 сакавіка. Штуршкі таксама адчулі на тэрыторыі Тайланда і Кітая.
Да 30 сакавіка колькасць ахвяр стыхійнага бедства ў тайландскай сталіцы Бангкоку павялічылася да 17 чалавек. Пацярпелі 32 чалавекі, пра лёс яшчэ 83 нічога не вядома.