Сотні тысячаў мусульманаў выйшлі на вуліцы Масквы
- 30.03.2025, 21:03
- 42,416

Цэнтр сталіцы РФ паралізаваны.
Мусульмане 30 сакавіка адзначаюць Ураза-байрам — свята разгавення ў гонар заканчэння святога месяца Рамадан. Гэта адно з двух галоўных святаў у ісламе, яно доўжыцца тры дні. У некаторых раёнах сталіцы для святочнай малітвы арганізавалі спецыяльныя пляцоўкі.
У Маскве праз святкаванне Ураза-байрама мусульмане перакрылі некалькіх вуліцаў у цэнтры горада. Натоўпы ідуць па вуліцах сталіцы РФ.
У малітвах з нагоды Ураза-байрам толькі ў Саборнай мячэці ў Маскве ўзялі ўдзел больш за 80 тысячаў чалавек.
Нямала вернікаў сабралася і ў мячэцях Санкт-Пецярбурга. У горадзе перакрывалі рух па Маскоўскім праспекце ад набярэжнай Фантанкі да Садовай вуліцы, па Рэпішчавай вуліцы ад Парашутнай да Вербнай вуліцы, а таксама вуліцах, прылеглых да Саборнай мячэці ля станцыі метро «Горкаўская».
У Расеі Ураза-байрам з'яўляецца значным днём для шматмільённай супольнасці мусульманаў. Урачыстасці шырока адзначаюцца ў Татарстане, Башкатарстане, Дагестане, Чачні і іншых рэгіёнах з вялікай колькасцю мусульманскага насельніцтва.








